БАТЭ безвольна прайграў “Дынама-Брэст”, “МЛ Віцебск” церпіць 3-е паражэнне запар

27 верасня прайшлі тры матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

27 верасня прайшлі тры матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе / БАТЭ

Матчам у Слуцку распачаўся трэці дзень 23-га тура Вышэйшай лігі. У госці да мясцовай каманды прыехаў “Віцебск” і перамог з мінімальным лікам 0:1, перапыніўшы сваю серыю з шасці паражэнняў запар.

У Брэсце мясцовае “Дынама” ўпэўнена абыграла БАТЭ — 3:0.

У цэнтральным матчы тура сустракаліся лідар чэмпіянату і каманда, якая ішла на трэцім месцы. Матч для “МЛ Віцебск” пачаўся добра — каманда выйшла наперад у пачатку сустрэчы, але да перапынку “Славія” забіла двойчы. А ў сярэдзіне другога тайма “букмекеры” прапусцілі яшчэ адзін гол. Гаспадары да канца матча здолелі скараціць адставанне ў ліку, але зраўняць — ужо не.

Фінальны свісток зафіксаваў перамогу “Славіі” — 3:2 і трэцяе запар паражэнне лідара чэмпіянату.

Залатая гонка набывае інтрыгу: калі заўтра мінскае “Дынама” пераможа, то наблізіцца на сем балаў, маючы гульню ў запасе.

28 верасня тур завершыцца трыма матчамі:

“Гомель” — “Маладзечна”

“Смаргонь” — “Нёман”

“Дынама-Мінск” — “Іслач”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.