Міністр параўнаў мабільную сувязь з гарачай вадой у шматпавярховіку

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Мабільная сувязь падобная да вады ў шматпавярховым доме. Такое нечаканае параўнанне агучыў кіраўнік Мінсувязі Кірыл Залескі на нарадзе Палаты прадстаўнікоў
Гаворка ішла пра тое, што апошнія месяцы беларусы часта скардзяцца на зніжэнне якасці мабільнага інтэрнэту і мабільнай сувязі ў цэлым.
Міністр адзначыў, што базавыя станцыі ніхто не дэмантуе — яны застаюцца. Калі якасць сувязі зніжаецца, гэта азначае, што абаненты, якія знаходзяцца бліжэй да самой базавай станцыі, сталі спажываць больш гэтага рэсурсу. Тым, хто аказаўся далей, гэтага рэсурсу перастала хапаць.
Залескі патлумачыў гэта на прыкладзе вады ў шматпавярховіку. У суботу ўвечары на апошніх паверхах такіх дамоў нестае гарачай вады, бо яе актыўна выкарыстоўваюць на больш нізкіх паверхах. Уверх яна проста не даходзіць. Прыкладна тое ж самае, заявіў міністр, адбываецца з сувяззю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.