Вайна і “Каханне”: пра абстрэлы, тэрарыстаў ХАМАС і беларускую мову — эфір

“Pinhas” (Вячаслаў Цынман)
У стане то вайны, то ўзброенага супрацьстаяння Ізраіль жыве ад моманту аднаўлення свайго існавання як дзяржава. Але ўжо два гады, ад 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС здзейсніў напад на тэрыторыю Ізраіля, краіна знаходзіцца ў стане “вялікай вайны”. Што адбілася на жыцці ўсяго насельніцтва, сярод якога вельмі шмат паходжаннем з Беларусі. Тым не менш, жыццё працягваецца ва ўсіх сэнсах. А музыканты працягваюць запісваць новыя песні і даваць канцэрты. Некаторыя з іх, як, да прыкладу, Вячаслаў “Pinhas” Цынман пачынаюць (ці вяртаюцца) да беларускай мовы ў сваёй творчасці.
Як вайна, якую зараз вядзе Ізраіль супраць тэрарыстычных арганізацый, адбілася на жыцці грамадзян і на атмасферы ў грамадстве? Ці час цяпер для музыкі і як творчасць дапамагае у сітуацыі вайны? Чаму раптоўна напісаў песню на беларускай мове і што для яго Беларусь сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца альтэрнатыўнай яўрэйскай музыкі, выкладчык традыцый і памочнік рабіна Вячаслаў “Pinhas” Цынман у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.