Крывавыя грошы: Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны ці проста зарабляе — эфір

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
У Беларусі не толькі мадэрнізуюцца старыя, але і будуюцца новыя прадпрыемствы, асноўная мэта якіх — праца на ваенныя інтарэсы Расіі і выкананне замоў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Адначасова рэжым Лукашэнкі пераймае “перадавы досвед Кітая” ў інфармацыйным кантролі грамадства. Эксперты не выключаюць, што ўсё гэта адбываецца з адной мэтай: падрыхтоўкай Беларусі да будучай вайны Расіі з Еўропай…
Ці сапраўды пераарыентацыя вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў на карысць выканання ваенных заказаў мае глабальныя маштабы? Гэта жаданне скарыстацца момантам і зарабіць на вайне ці нешта большае? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.