СТВ купіла ў нявесткі Лукашэнкі шоу за больш як мільён еўра

Сямейны бізнес выходзіць на новы ўзровень

Сямейны бізнес выходзіць на новы ўзровень / www.instagram.com

Тэлеканал СТВ выкупіў правы на трансляцыю новага караоке-шоу "Шум Пятніцы" ў прадакшна нявесткі Аляксандра Лукашэнкі — Музычнай медыакампаніі. Сума здзелкі склала больш за мільён еўра. Пра гэта даведалася “Бюро”.

Згодна з тэндарам, кампанія Ганны Лукашэнкі прадала тэлеканалу СТВ правы на трансляцыю 34 выпускаў і анансавых ролікаў забаўляльнай перадачы за 3,7 мільёна беларускіх рублёў, або 1,07 мільёна еўра.

Кошт вытворчасці аднаго выпуску складае 108,8 тысячы рублёў, або 31,5 тысячы еўра.

Прэм’ерны паказ "Шуму Пятніцы" запланаваны на 10 кастрычніка на тэлеканале РТР-Беларусь. Цікава, што вядоўцам шоу будзе сын расійскага z-выканоўцы Алега Газманава — Радзівон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.