З-за беларускіх паветраных шароў з кантрабандай закрываўся аэрапорт Вільні

Усяго ляцелі 25 шароў / Wiki
Уначы 5 кастрычніка часова закрывалася паветраная прастора над аэрапортам Вільні. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабандай, якія заляцелі з боку Беларусі.
Абмежаванні закранулі 30 рэйсаў і амаль шэсць тысяч пасажыраў. Самалёты, якія павінны былі прызямліцца ў Вільні, накіроўвалі ў іншыя гарады. Пасажырам, што павінны былі вылятаць з віленскага аэрапорта, давялося чакаць да раніцы.
"Усяго ў Літву ўляцелі 25 метэаралагічных балонікаў з Беларусі. 13-14 былі заўважаныя непасрэдна над Вільняй і ваколіцамі. Два з іх — непасрэдна над Віленскім аэрапортам", — паведаміў прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарыюс Бута.
Надзвычайная сітуацыя працягвалася з 22:16 4 кастрычніка да 4:50 5 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.