Сёлета з Польшчы выслалі амаль тысячу беларусаў

Амаль тысячу беларусаў выслалі з Польшчы, ілюстрацыйнае фота / Marcin Obara
Сёлета да канца верасня з Польшчы дэпартавалі 955 грамадзян Беларусі. Такую лічбу назвала Польскае радыё са спасылкай на памежную службу.
Пры гэтым колькасць дэпартаваных сёлета беларусаў зменшылася ў параўнанні з мінулым годам на 11%.
Большасць беларусаў, якіх Польшча пастанавіла выслаць, самі пакінулі краіну. "863 беларусы самі добраахвотна выехалі з Польшчы, а прымусова мы вывезлі на мяжу 92 асобы. Калі параўнаць з мінулымі гадамі, летась такіх рашэнняў было 1075, то бок мы канстатуем змяншэнне на 11%", — паведаміў прадстаўнік Галоўнай камендатуры Конрад Швед.
Асноўнай прычынай дэпартацыі польскія памежнікі называюць нелегальнае перабыванне і нелегальнае працаўладкаванне ў Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.