Украінскія спартоўцы могуць прапусціць Паралімпіяду праз ўдзел Расіі і Беларусі
Аляксандр Альфораў, галоўны трэнер зборнай Украіны па парапауерліфтынгу / Суспільне
Зборная Украіны па парапаверліфтынгу байкатуе Чэмпіянат свету, і праз гэта спартоўцы могуць страціць магчымасць выступіць на Паралімпійскіх гульнях 2028 года. Чэмпіянат свету — абавязковы турнір для таго, каб атрымаць пропуск на Паралімпіяду 2028 года.
Пра рашэнне паведаміў галоўны трэнер зборнай Украіны па парапауерліфтынгу Аляксандр Альфораў, піша ўкраінскае медыя "Суспільне".
Прычына байкоту ў тым, што ў чэмпіянаце свету будуць удзельнічаць параспортоўцы з Расіі і Беларусі. Згодна з новым рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта, яны змогуць выступаць пад афіцыйнай сімволікай, а не пад нейтральным сцягам МАК.