Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч не спыняюць сваіх спроб схіліць заходніх палітыкаў і дыпламатаў да пашырэння (ці пачатку) кантактаў з Лукашэнкам. І аргументы на карысць гэтага прыводзяць ад відавочных да самых нечаканых. Галоўны аргумент: дзякуючы такім перамовам на свабоду выйдуць палітвязні. Але ёсць і нечаканы, звязаны з непазбежным транзітам улады ад Лукашэнкі некаму іншаму. І вось, маўляў, на тое, як гэты транзіт будзе адбывацца, можна ўплываць. Але для гэтага трэба Захаду на дыпламатычным узроўні у Беларусі прысутнічаць.

Што перашкаджае Брусэлю далучыцца да перамоўнага працэсу з Лукашэнкам па прыкладзе калег з ЗША? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? Пра які транзіт улады ізноў кажа Кавалеўскі і пры чым тут наяўнасць еўрапейскіх амбасадараў у Мінску? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.