Ці атрымае Трамп "нобелеўку"? У Нарвегіі з трывогай чакаюць 10 кастрычніка

Дональд Трамп

Дональд Трамп / PBS

У Нарвегіі з трывогай чакаюць 10 кастрычніка — у гэты дзень Нобелеўскі камітэт аб’явіць лаўрэата прэміі міру. А ўся справа — у Дональдзе Трампе і яго, як лічаць у краіне, агрэсіўнай кампаніі за атрыманне “нобелеўкі”, піша Bloomberg.

Сам Нобелеўскі каміэт адмаўляе “палітычны ціск”, хоць і адзначае "некалькі кампаній", якія вядуцца як публічна, так і прыватна. Але ў экспертаў іншае меркаванне. Згодна ім, лабіраванне кандыдатаў на прэмію адбывалася і раней. Але дзёрзкі і напышлівы стыль Трампа супярэчыць глыбока ўкаранёнай культуры скандынаўскіх таварыстваў, якая не заахвочвае самарэкламу, і можа ўскладніць для камітэта магчымасць не звяртаць увагі на яго персону.

Мясцовыя чыноўнікі жартуюць, што сыйдуць у гэты дзень на бальнічны. А міністр замежных спраў Эспен Барт мяркуе, што ўсё залежыць ад Нобелеўскага камітэта. І што “важна памятаць, што гэта незалежны камітэт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.