У Чэхіі да ўлады зноў прыходзяць папулісты на чале з мільярдэрам Бабішам

Андрэй Бабіш падчас перадвыбарчых дэбатаў / Aktualne
У Чэхіі завяршылася галасаванне на парламентскіх выбарах. Ёсць вялікая верагоднасць, што перамогу атрымаюць папулісты на чале з экс-прэм’ерам Бабішам.
Як піша выданне Dennik N, на надзены момант рух Андрэя Бабіша ANO лідзіруе з 37,60% галасоў. У той жа час урадавая кааліцыя Spolu мае ўсяго 20, 94%. За ёй ідуць STAN з 10,65%, SPD з 8,25%, Піраты” з 7,84%.
Што праўда, перамога партыі мільярдэра-папуліста яшчэ не азначае,што яна самастойна сфарміруе ўрад. Для стварэння кааліцыі Бабішу давядзецца дамаўляцца з даволі экзатычнымі гульцамі. Такая здзелка можа каштаваць мільянеру значных саступак у палітыцы ў абмен на падтрымку.
Канчатковыя вынікі галасавання будуць вядомыя бліжэй да вечара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.