Два саміты і смелы Мерц: вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў
На гэтым тыдні ў свеце прайшлі два вялікія саміты. На адным — у Парыжы — саюзнікі Украіны абмяркоўвалі гарантыі бяспекі. На іншым — у Пекіне — саюзнікі Расіі прызнаваліся ў любові да Сі Цзінпіна.
А яшчэ Дональд Трамп абвінаваціў еўрапейскіх партнёраў у пакупцы расійскай нафты і западозрыў Расію, Кітай і КНДР у змове супраць ЗША. А канцлер Германіі раптам назваў Пуціна самым небяспечным вайсковым злачынцам нашага часу. Маскве гэта, натуральна, не спадабалася.
У складаных стасунках сусветных лідараў будзем разбірацца ў эфіры Еўрарадыё разам з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам. Закранем і беларускую павестку.