Кібератака выклікала збоі ў еўрапейскіх аэрапортах

Берлінскі аэрапорт / Flughafen Berlin Brandenburg GmbH
У шэрагу еўрапейскіх аэрапортаў 19 верасня адбыліся збоі ў працы сістэм рэгістрацыі і пасадкі праз кібератаку, паведамляе Spiegel. Найбольш пацярпелі аэрапорты Берліна і Брусэля.
У берлінскім аэрапорце ўдакладнілі, што атака была накіраваная не на сам аэрапорт, а на старонняга пастаўшчыка, чые сістэмы выкарыстоўваюцца па ўсёй Еўропе.
"З-за тэхнічнай няспраўнасці ў сістэме пастаўшчыка, якая выкарыстоўваецца па ўсёй Еўропе, час чакання на рэгістрацыю павялічыўся. Мы працуем над хуткім вырашэннем праблемы," — паведамілі там.
У Брусэлі з-за атакі даступная толькі ручная рэгістрацыя. Пасажыраў просяць загадзя прыязджаць у аэрапорт і правяраць статус рэйсаў у авіякампаній.
Збоі таксама зафіксавалі ў лонданскім Хітроў, але там іх патлумачылі “тэхнічнай праблемай” пастаўшчыка. Якія яшчэ аэрапорты пацярпелі — пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.