Партыя Маі Санду выйграе парламенцкія выбары ў Малдове

Парламенцкія выбары ў Малдове

Парламенцкія выбары ў Малдове / newsmaker.md

Партыя Маі Санду ўпэўнена выйграе парламенцкія выбары ў Малдове. Прарасійскія сілы апынуліся ў выразнай меншасці.

ЦВК Малдовы апрацавала ўжо больш 99,74% пратаколаў пасля выбараў, якія адбыліся 28 верасня. Кіруючая праеўрапейская "Партыя дзеяння і салідарнасці" (PAS) па стане на 8:50 беларускага часу набірае больш за 50% галасоў.

А менавіта:
PAS — 50,14%
"Патрыятычны блок" (за ім стаіць экс-прэзідэнт Ігар Дадон) — 24,21%
"Альтэрнатыва" (яшчэ адна праеўрапейская партыя) — 7,97%
"Наша партыя" — 6,21%
"Дэмакратыя дома" — 5,63%

Астатнія фармаванні, паводле папярэдніх звестак, не праходзяць у парламент. Яўка на парламенцкіх выбарах склала 52%.

Як адзначае zdg.md, "Партыя дзеяння і салідарнасці" атрымае ў парламенце 54-55 месцаў, "Патрыятычны блок" — 26-27 месцаў. Паводле папярэдніх падлікаў, 8 месцаў атрымае "Альтэрнатыва" і па 6 месцаў "Наша партыя" і "Дэмакратыя дома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.