БІСД пра кантроль за мігрантамі: На верхнім паверсе МУС, на ніжнім наймальнікі

Рабочыя з Пакістана / Myfin.by
Праўладныя структуры кінуліся даводзіць, што працоўныя мігранты з Азіі, якіх хоча прывезці ў Беларусь Лукашэнка, не ўяўляюць небяспекі. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Валянцін Старычонак сцвярджае, што дзякуючы нядаўняму ўказу над міграцыйнымі патокамі "забяспечаны шматузроўневы кантроль":
"На верхнім паверсе знаходзіцца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якія рэгулююць працэсы знаходжання мігрантаў у нашай краіне, якія даюць дазвол на працу і гэтак далей. А на ніжнім паверсе знаходзіцца наймальнік, які таксама, згодна з гэтым указам, адказны за знаходжанне работніка ў Беларусі. І тым самым мінімізуюцца рызыкі, звязаныя са знаходжаннем мігрантаў і хваляваннем грамадзянаў наконт менавіта тэматыкі бяспекі".
Паводле слоў эксперта, "з гэтага часу працадаўца — не проста начальнік, а настаўнік і партнёр". Толькі вось наўрад ці гэтаму радыя працадаўцы, якіх указ абавязвае інспектаваць месцы пражывання замежных работнікаў і, калі што, прымаць меры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.