Белчыгунка не будзе прадаваць інтэрнэт-квіткі з вечара 1-га да поўдня 2 чэрвеня

Белчыгунка не будзе прадаваць інтэрнэт-квіткі з вечара 1-га да поўдня 2 чэрвеня

У Беларусі з 22:00 1 чэрвеня па 12:00 2 чэрвеня будзе немагчыма купіць праз інтэрнэт квіткі на цягнікі. Таксама ў гэты перыяд будзе немагчыма вярнуць электронныя квіткі, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

Гэта тлумачыцца правядзеннем планавых тэхнічных работ. 

Для куплі квіткоў пасажырам прапаноўваюць звяртацца ў касы Беларускай чыгункі.