Беларусы ў вольным падзенні: у Мінску адкрыўся новы атракцыён

Парк Чалюскінцаў

Парк Чалюскінцаў / Адміністрацыя Першамайскага раёна

Новы атракцыён "Вежа вольнага падзення" запрацаваў у Мінскім парку Чалюскінцаў, паведаміла адміністрацыя Першамайскага раёна. Вышыня вежы — 35 метраў. Гэта адзіны такі атракцыён ва ўсёй Беларусі.

"Усе неабходныя выпрабаванні былі паспяхова пройдзены. Сёння атрыманы сертыфікаты і вынікі тэхнічнага агляду", — гавораць чыноўнікі.

"Вежа вольнага падзення" — гэта вертыкальная ўстаноўка, якая імітуе эфект... вольнага падзення. Вы сядаеце ў адкрытую кабіну, якая павольна паднімаецца на вяршыню вежы. На піку вышыні кабіна рэзка "падае" ўніз, і здаецца, што вы ў невагомасці.

Вышыня вежы — 35 метраў. Гэта адзіны такі атракцыён ва ўсёй Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.