Беларускія ўлады набывалі шпіёнскую праграму

Тэлефон / Стокавае фота
Журналісты знайшлі яшчэ адну шпіёнскую праграму, якая заражае смартфоны. Вядома, што доступ да яе набывалі і беларускія ўлады.
Гаворка ідзе пра Altamides, якую распрацавала кампанія First Wap. Праграма дазваляе адсочваць месцазнаходжанне чалавека, аналізуе яго перамяшчэнні, а таксама сігналізуе, калі заражаныя смартфоны апынаюцца ў побач адзін з адным.
Унутраныя дакументы First Wap сведчаць, што Altamides куплялі кліенты з Беларусі, Саудаўскай Аравіі, Узбекістана, Сінгапура, ААЭ, Нігерыі, Малайзіі. Пакуль не атрымалася выявіць, за кім канкрэтна сачылі беларускія спецслужбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.