Беларускі футбаліст Станіслаў Драгун перайшоў у маскоўскае "Дынама"

Беларускі футбаліст Станіслаў Драгун перайшоў у маскоўскае "Дынама"

Маскоўскі футбольны клуб "Дынама" падпісаў кантракт з паўабаронцам зборнай Беларусі Станіславам Драгуном. Кантракт 27-гадовага футбаліста разлічаны да лета 2019 года.

У "Дынама" Драгун перайшоў на правах вольнага агента, бо ў яго скончылася дамова з "Крыламі Саветаў".

"Я вельмі шчаслівы, што паступіла прапанова ад такога клуба, як "Дынама". Я з дзяцінства дынамавец, так што для мяне гэта асаблівая падзея. І хай у дзяцінстве балеў за мінскае "Дынама", але гэта адно таварыства. У Расіі, пакуль не перабраўся ў "Крылы", перажываў толькі за адну каманду — за "Дынама", — перадае sovsport.ru словы Драгуна.

Футбаліст дадаў, што кіраўніцтва "Крылаў Саветаў" у сітуацыі з пераходам павяло сябе вельмі карэктна.