Беларуская чыгунка возьме ў лізінг 4 польскія дызель-цягнікі

Беларуская чыгунка возьме ў лізінг 4 польскія дызель-цягнікі

Беларуская чыгунка возьме ў лізінг 4 польскія дызель-цягнікі. Як інфармуе БелаПАН, для фінансавання іх паставак Кампанія "АСБ Лізінг" прыцягнула крэдыт у 19 мільёнаў еўра ад "Райфайзен Банк Польска С.А.". Крэдытнае пагадненне было падпісанае ў Варшаве яшчэ тыдзень таму.

Чатыры дызель-цягнікі вытворчасці польскай кампаніі Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz S.A. будуць перададзеныя ў фінансавы лізінг Беларускай чыгунцы. Азначаецца, што рэалізацыя праекта дасць магчымасць павысіць якасць і бяспеку транспартнага абслугоўвання пасажыраў.

ТАА "АСБ Лізінг" — універсальная лізінгавая кампанія, якая дзейнічае з 2004 года і аказвае паслугі фінансавага лізінгу, міжнароднага лізінгу і лізінгу для фізічных асобаў.