Беларуская чыгунка адмяніла цягнік Мінск — Сімферопаль
Пасажырам, якія папярэдне набылі на яго квіткі, вернуць грошы.
З 27 снежня адмяняецца цягнік №100/99 Мінск — Сімферопаль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую чыгунку.
Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, гэтыя захады зробленыя ў сувязі з абстаноўкай ва Украіне і згодна з тэлеграмай чыгуначнай адміністрацыі “Укрзалізниця”.
27 снежня гэты цягнік ідзе толькі да Гомеля з прадугледжанымі прыпынкамі па Беларусі. На гэты састаў набылі квіткі каля 400 чалавек, з іх 268 збіраліся перасекчы мяжу з Украінай.
У сувязі з запланаванымі зменамі ў графіку Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на цягнік №100/99 Мінск — Сімферопаль, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім вернуць поўны кошт праязных дакументаў і прапануюць магчымыя варыянты праезду.
Фота: TUT.by