Беларусам дазволяць удзельнічаць у будаўніцтве касмадрома "Усходні"
Беларускім грамадзянам і арганізацыям дазволяць удзельнічаць у будаўніцтве і рэканструкцыі расійскага касмадрома "Усходні". Адпаведны законапраект у Дзярждуму ўнёс Уладзімір Пуцін, перадае РІА "Новости".
Мяркуецца, што ў выпадку прыняцця закон набудзе моц з дня афіцыйнага апублікавання.
Касмадром размешчаны на тэрыторыі закрытага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Цыялкоўскі Амурскай вобласці. Ён быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2016 годзе. Пасля паведамленняў у расійскіх СМІ пра недахопы і брак на касмадроме ён стаў своеасаблівым сімвалам "распілу бабла".