Беларус замаскіраваў прагулы пад знаходжанне ў ізалятары
Фальшывая даведка / t.me/sudexpert_by/
Жыхар Гомельскай вобласці замаскіраваў прагулы пад знаходжанне ў ізалятары. На прагульшчыка распачалі крымінальную справу.
Як паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз, у ліпені 2024-га мужчына прынес на працу даведку, што знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. Але спецыяліст па кадрах прадпрыемства засумняваўся ў сапраўднасці датаў, пазначаных у дакуменце.
Даведку адправілі на экспертызу. Высветлілася, што першапачаткова ў ёй былі іншыя даты. А пазней нехта іх выправіў.