Беларусь закрыла частку паветранай прасторы для грамадзянскіх самалётаў
Беларусь закрыла частку паветранай прасторы для грамадзянскіх самалётаў. "У мэтах забеспячэння" яе "бяспечнага выкарыстання", паведаміла Міністэрства абароны РБ.
Рашэнне Генштабу пачало дзейнічаць з 12-й гадзіны 24 лютага. Яно датычыць наступнай тэрыторыі: "мяжа — Высокае — Баранавічы — Асіповічы — Крычаў — і далей па паўднёвай частцы мяжы краіны”.