Беларусь ХХІ стагоддзя: як дзеці ў школу. Піша Севярын Квяткоўскі

Беларусь ХХІ стагоддзя: як дзеці ў школу. Піша Севярын Квяткоўскі

Беларусь ХХІ стагоддзя: як дзеці ў школу. Піша Севярын Квяткоўскі / unsplash.com

“Прадвызначана”, без “але”, разам і наперад — прыблізна так можна расшыфраваць выслоўе “як дзеці ў школу”. Гэта таксама і з грамадскімі працэсамі, на якія асоба можа ўплываць, а можа толькі карэктаваць тое, што ўжо рушыць само. Кожная супольнасць, у тым ліку беларуская, кіруецца алгарытмамі, закладзенымі папярэднікамі, і выпрацоўвае свае новыя — на будучыню.

Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік фундацыі “Belarus 2020”.

Дзесьці на сутыку лета і восені ў 2020 годзе хтосьці вынес на вулічную акцыю плакат “Саша, твой сексизм тебя погубил!” Я думаю, што дзеці ў беларускай школе будучыні мусяць ведаць пра гэты крык радасці. Кожнаму прыемна бачыць, што не памыліўся ў прагнозах. У дадзеным выпадку пагарда Лукашэнкі да жанчын сутыкнула яго з перамогай Святланы Ціханоўскай і наогул жаночай рэвалюцыяй у свядомасці ягоных выбарнікаў.

Але ўявім, што Лукашэнка не дапусціў бы Святлану Ціханоўскую да выбараў. Пратэсты ўсё роўна пачаліся б, і ўсё роўна развіліся б рэвалюцыйныя працэсы, бо ў Беларусі ХХІ ст. адбылася змена генерацый. Аматараў “крэпкай рукі”, чытай — гаспадара над халопамі, замянілі самастойныя людзі, якім патранаж дзяржаўнай сістэмы стаўся не патрэбным. Дзяржава – гэта проста сэрвіс, але дакладна не начальства.

Як адзін з вынікаў зменаў у калектыўнай свядомасці беларусаў паўстаў падвышаны, калі не сказаць аграмадны, запыт на папулярна-адукацыйныя праекты, найперш звязаныя з гісторыяй і культурай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.