Беларусь ХХІ: навошта патрэбна Кангрэс па рэпрэсаваных? Піша Севярын Квяткоўскі

Беларусы

Беларусы / @tsikhanouskaya

У загаловак я вынес пытанне вядомага ў грамадска-палітычных колах актывіста. Актывіст не першы раз у жыцці адседзеў тэрмін за свае погляды, і на эміграцыю не збіраецца. Гэта прынцыповая пазіцыя, якую не ўсе разумеюць за мяжой. Сам факт пытання сведчыць, што беларускія сусветы множацца і аддаляюцца адзін ад аднаго. Як зоркі ў адной галактыцы. З іншага боку беларусы за мяжой і праўда мусяць адказваць на пытанне "навошта?".

Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік Фундацыі Belarus 2020.

Сам па сабе мой адказ адзінадумцу з Беларусі просты: яднанне. Кангрэс – адна з формул і форм аб’яднаня беларусаў за мяжой. А тэма палітзняволеных датычыць практычна кожнага. Тут у замежжы шмат хто пабываў за кратамі, яшчэ болей пазбегнулі арышту, таму што своечасова эвакуяваліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.