Беларусь ХХІ: нас яднае дваровае братэрства/сястрынства. Піша Севярын Квяткоўскі

Івэнт у Асмолаўцы ў 2020 / Zerkalo
Я ўсведамляю, што гады вымушаных блуканняў за мяжой змянілі мяне, і што мае паплечнікі і адзінадумцы ў Беларусі таксама змяніліся, жывучы ў рэжыме акупацыі. Але я дакладна ўяўляю ў якой сітуацыі суайчыннікі з адрозным жыццёвым досведам зноў адчуюць эмацыйнае адзінства – гэта будуць дваровыя чаяванні.
Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік фонду "Belarus 2020".
Вонкавымі прыкметамі таго, што "наша ўзяла", што ўсе высілкі і ахвяры не былі марнымі, стануць колеры, гукі, пахі і вібрацыі радасці па ўсёй краіне. Спачатку дзясяткі, потым сотні, а пасля і тысячы дваровых імпрэз. Зноў. Як у 2020-м.
А што тады было? Была нават канкурэнцыя, хто зробіць больш відовішчнае дваровае шоў. Памятаю, як я перажываў, што мая Маякоўка не трапляе ні на мапы супрацьстаяння, хоць у нас і перакрывалі рух і рабілі ланцугі, ні на мапы дваравых актыўнасцяў, якіх толькі па Менску былі тысячы.
На некалькі месяцаў сталіца ператварылася ў велізарны мурашнік радасных людзей, якія знаёміліся і дзяліліся новаадкрытым цудам – адчуваннем, што можна жыць без "вертыкалі ўлады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.