Чаго хочуць беларусы? Першыя вынікі маштабнага сацыялагічнага даследавання

Даручэнне новага прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына выконваецца / "Витебский курьер"
Беларусы ў Беларусі хочуць павышэння дабрабыту, добрай інфраструктуры, развіцця прамысловасці. Такія першыя вынікі маштабнага сацыялагічнага даследавання, якое даручыў правесці новы прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Пра гэта паведамляе mlyn.by са спасылкай на словы дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алега Макарава.
— У той жа час беларусы хочуць паляпшэння кіравання дзяржавай, змяншэння дэбюракратызацыі [тут, відавочна, маецца на ўвазе скарачэнне бюракратычнага ўплыву. — Еўрарадыё], развіцця новых галін — звязаных з інавацыямі і ўсім тым, што Беларусь як IT-краіна можа прапанаваць цяпер, — адзначыў Алег Макараў. — Таксама беларусы хочуць міру, стабільнасці і таго, каб краіна развівалася, захоўваючы традыцыі.
Што гэта за даследаванне?
Гэтае даследаванне было даручана прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчынам у межах падрыхтоўкі канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады. У ім прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.