Як санкцыі ўплываюць на жыццё беларусаў і іх стаўленне да дэмсіл — эфір

Марына Новікава / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Тэма санкцый падзяліла нават апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Калі адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, то другая частка дэмсіл сцвярджае, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам. Маўляў, беларусы з-за санкцый сталі жыць горш і, адпаведна, яны не проста супраць санкцый, але і ставяцца негатыўна да дэмсіл, з-за якіх тыя санкцыі і ўводзяцца…
Ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае рэпрэзентатыўнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як насамрэч ставяцца шараговыя беларусы да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.