Беларус Аляксей Шпілеўскі можа ўзначаліць варшаўскую "Легію"
У "Легіі" выступае беларускі нападнік Ілля Шкурын / Getty Images
Варшаўская "Легія" разглядае беларуса Аляксея Шпілеўскага як новага галоўнага трэнера. Пра гэта паведамляе TVPSPORT.PL.
Клуб плануе прыняць канчатковае рашэнне наконт новага трэнера ў траўні, пасля завяршэння сезона. Хутчэй за ўсё, кантракт з цяперашнім галоўным трэнерам — партугальцам Гансалу Фею — працягнуты не будзе.
Нагадаем, у складзе варшаўскай "Легіі" гуляе беларускі форвард Ілля Шкурын.
Хто такі Аляксей Шпілеўскі
Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі — не новае імя для польскага футболу. 37-гадовы спецыяліст добра вядомы ў Польшчы, і "Легія" ужо раней праяўляла да яго цікавасць. Сярод іншых зацікаўленых клубаў былі таксама "Лех" з Познані і "Ракув" з Чэнстаховы.
Зараз Шпілеўскі ўзначальвае "Арыс" з Лімасола. Яго кантракт дзейнічае да 30 чэрвеня 2026 года, але бакі, імаверна, разыдуцца ўжо па заканчэнні гэтага сезона. Сам трэнер шукае новыя выклікі.