БЧБ-20 разбурыць нашы мазгі: дэпутат Давыдзька даў эпічнае інтэрв'ю

Генадзь Давыдзька / Еўрарадыё
Генадзь Давыдзька / Еўрарадыё

Кіраўнік "Белай Русі" дэпутат Генадзь Давыдзька — адзін з самых медыйных парламентароў у Беларусі. У пачатку тыдня ён даў інтэрв'ю парталу "Смартпресс" — мы паслухалі яго і выпісалі галоўнае.

Экстрэмістка Белахвосцік

— Яны [акцёры Купалаўскага тэатра. — Еўрарадыё] павінны іграць творчыя вечары, бенефісы. Нават Валянціна Сяргеевіча Белахвосціка творчы вечар можна правесці, нягледзячы на тое, што Зоя Валянцінаўна Белахвосцік экстрэмісцкую пазіцыю заняла.

Права на шпацыр

— Людзі, якія несанкцыянавана выходзяць на вуліцу, парушаюць мае правы чалавека. На спакой, на спакойны шпацыр, ды і наогул на сузіранне свету ў выхадны дзень. А яны лічаць, што іх правы чалавека парушаныя.

Забіты інфармацыйнай куляй

— Ідзе — ну вось не метафара гэта, а канстатацыя факта — інфармацыйная вайна. Слова прыраўнавана да кулі, слова забівае чалавека: гэта значыць ён жывы, але ён іншы, ён выходзіць, ён калечыць свой лёс, свой, сваіх дзяцей, бацькоў. Проста забіты гэтай інфармацыйнай куляй.

На вайне робяць як на вайне. Існуюць буйныя гарматы — СМІ, мінамёты ў выглядзе блогаў, лазутчыкі-дыверсанты ў выглядзе тэлеграм-каналаў. Гэта ваенная тэрміналогія, гэта ваенныя задачы. Мэты іх — разбурыць дзяржаўнасць.

Падаўленне агнявых пунктаў праціўніка ў любой вайне лічыцца добрай справай. Я лічу, што гэта падаўленне агнявых пунктаў праціўніка, які хоча разбурыць нашу дзяржаўнасць і аддаць нашу краіну ва ўладу іншых зацікаўленых асоб.

Паглынутыя Расіяй

— Мы практычна цалкам паглынутыя інфармацыйнай прасторай Расіі. Калі мы гаворым пра інфармацыйную прастору Саюза Беларусі і Расіі, такога няма. Існуе расійская інфармацыйная прастора, у якой невялікі сегмент беларускай. І існуе сукупная заходняя інфармацыйная прастора, і вельмі агрэсіўная, якая даўно працуе. З аднаго боку расійская дружалюбная, з другога боку заходняя варожая, польскі ўплыў.

БЧБ-20 разбурыць нашы мазгі