БАТЭ згуляе ў гасцях са "Слованам" 20 жніўня, дома — 26-га
Вызначыліся дакладныя даты матчаў барысаўчан са славацкім клубам у плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, лёсаванне прайшло 8 жніўня ў Ньёне. Яго вынікі гл. тут. Першая сустрэча БАТЭ і "Слована" пройдзе 20 жніўня ў Браціславе, матч на "Барысаў-Арэне" — 26 жніўня. Абедзьве гульні пачнуцца ў 21.45 паводле беларускага часу, інфармуе "Прессбол".
Пераможца пары выйдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, а няўдачнік — у групавы раўнд Лігі Еўропы.
Адзначым, што на сваім шляху да плэй-оф “Слован” перайграў у другім раўндзе кваліфікацыі валійскі “Н’ю-Сэйнтс” (1:0, 2:0), а ў трэцім — малдоўскі “Шэрыф” (2:1, 0:0). Самае галоўнае дасягненне славакаў у еўракубках — выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы ў 2011 годзе.
"Шахцёр" згуляе з "ПСВ Эйндховен", "Дынама" — з "Насьёналам"
