БАТЭ прайграў таварыскі матч тбіліскаму “Дынама”

БАТЭ прайграў таварыскі матч тбіліскаму “Дынама”

Футбалісты барысаўскага БАТЭ саступілі з лікам 0:2 у таварыскім матчы тбіліскаму “Дынама”. Гульня прайшла 4 лютага ў турэцкім Бэлеку, дзе каманда праводзіць зборы.

На поле барысаўчане выйшлі ў наступным складзе: Шчарбіцкі, Жаўнерчык (Рыас, 61), Дубра (Яблонскі, 61), Мілунавіч (Гайдучык, 46), Пік (Кац, 78), Яблонскі (Аляхновіч, 46), А.Валадзько (Карп, 61), Рыас (Анцілеўскі, 46; Джыгерэла, 73), Іваніч (Карніцкі, 46), М.Валадзько (Клімовіч, 61), Радзівонаў (к) (Мазалеўскі, 46).

Гэта другі кантрольны матч, які БАТЭ праводзіць на зборах у Турцыі. 31 студзеня каманда сустракалася з македонскай “Шкендыяй” і таксама прайграла — 1:2.

Зборы ў Бэлеку працягнуцца да 8 лютага.