БАТЭ набудзе Мірка Іваніча за мільён еўра
Трансфер паўабаронцы сербскай “Вайводзіны” Мірка Іваніча абыдзецца футбольнаму клубу БАТЭ ў суму каля мільёна еўра. Паводле інфармацыі сербскіх СМІ, барысаўчане сапраўды хочуць набыць гэтага гульца і адпаведнае пагадненне будзе заключанае ў бліжэйшыя дні.
Адметна, што зацікаўленасць у гульцы выяўляў і бялградскі “Партызан”, які гатовы быў заплаціць за яго паўтара мільёна еўра. Аднак “Вайводзіна” цяпер займае 5-е месца ў чэмпіянаце Сербіі і мае неблагія шансы на медальныя пазіцыі, таму клуб не захацеў узмацняць канкурэнтаў і саступае Іваніча беларусам.
Мірка Іванічу 22 гады. У чэмпіянаце Сербіі ў гэтым сезоне ён 20 матчаў гуляў у асноўным складзе і забіў 8 галоў. Пры гэтым ён таксама адзначыўся трыма жоўтымі карткамі, піша pressball.by