Баксёр прымусіў сваю дзяўчыну і яе сябра стаяць на каленях амаль да раніцы

19-гадовы жыхар Светлагорска пабачыў, як у дом да яго дзяўчыны зайшоў даўні знаёмы, і прыраўнаваў каханую. Раўнівец, які займаецца боксам,  уварваўся ў кватэру і пачаў жорстка збіваць 17-гадовую дзяўчыну і яе сябра. Нягледзячы на тлумачэнні каханай, што хлопец прыйшоў, каб дапамагчы ёй усталяваць праграмы на камп'ютар, агрэсіўна настроены баец прымусіў маладых людзей стаць на калені. Ён пагражаў нажом і казаў, што заб'е абоіх. Пад пагрозай расправы яны прастаялі на каленях амаль да раніцы. 

Зранку баксёр адпусціў сябра каханай, а дзяўчыну пацягнуў з сабой на вуліцу. Адтуль дзяўчыне хітрасцю ўдалося вярнуцца дадому. 
 
Амаль два тыдні яна праляжала ў лякарні. Медыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. Да таго ж, дзяўчына можа застацца інвалідам па зроку.  Светлагорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу. Але пакуль абвінавачанне падазронаму не выставілі. Як паведамляюць міліцыянты, падчас дачы паказанняў следчаму малады баксёр прасіў прабачэння ў пацярпелых і іх бацькоў. 

Фота — pulya.net