Бабруйчанін забіў жонку за тое, што яна ўключыла абагравальнік
Мужчына папракаў жонку ў тым, што за электраэнэргію давядзецца плаціць яму.
Трагедыя адбылася ў снежні 2012 года, аднак суд вынес прысуд 45-гадоваму бабруйчаніну толькі цяпер, піша "Комсомольская правда".
Мужчына выпіваў са сваякамі, а потым увайшоў у пакой жонкі, каб пагаварыць пра аплату за электраэнергію. Пабачыўшы ўключаны абагравальнік, ён разлютаваўся, стаў папракаць жанчыну, што яна не аплочвае рахункі за электраэнэргію. Падчас сваркі бабруйчанін стукнуў жонку па шыі. Ад атрыманай траўмы яна памерла на месцы здарэння.
Суд прызнаў зламысніка вінаватым і прызначыў яму 13 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дарэчы, гэтая сварка была не першым сур'ёзным высвятленнем адносін у сям'і бабруйчан. У красавіку 2012 года мужчына ўжо пагражаў жонцы забойствам. Напіўшыся, ён размахваў перад ёй нажом, разрэзаўшу тканіна на вопратцы жанчыны. Але нават пасля гэтага яна не сышла ад мужа і працягвала жыць з ім у адной кватэры.
Фота — otzovik.com