Асудзілі мінчанку, што напала на фельчара. Раней яна збіла мужа, які памёр

Суд прымяніў закон аб амністыі

Суд прымяніў закон аб амністыі / eurasianet.org

44-гадовай мінчанцы далі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу за напад на фельчара.

Жанчына ў стане алкагольнага ап’янення выйшла пагуляць на вуліцу, дзе ёй стала блага. Мінакі выклікалі хуткую, але ў машыне мінчанка пачала абражаць медыкаў, а потым і зусім ударыла фельчара нагой у ключыцу, зламаўшы яе.

Супраць хуліганкі завялі крымінальную справу. Віну яна цалкам прызнала, у зробленым раскаялася, кампенсавала пацярпелай прычыненую маральную шкоду.

Прымяніўшы закон аб амністыі, суд вызваліў абвінавачаную ад прызначанага пакарання часткова на тэрмін 1 год.

Вядома, што раней яна прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання мужу, які ад атрыманых траўмаў памёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.