За незаконны абмен валюты ў Мінску будуць судзіць трох чалавек

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу супраць трох чалавек. Іх вінавацяць у прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі (ч. 3 арт. 233 КК).

Паведамляецца, што з траўня 2021 года па травень 2023-га абвінавачаныя дапамагалі фізічным і юрыдычным асобам у Беларусі і за мяжой абмяняць валюту.

"У прыватнасці, яны па даручэнні кіраўнікоў арганізаванай групы падавалі паслугі, у тым ліку па міжнародных грашовых пераводах, пошуку асоб, якія карысталіся названымі паслугамі, перадачы і захоўванню наяўных грашовых сродкаў, атрыманых за аказаныя паслугі, а таксама вядзенню ўліку перамяшчэння грашовых сродкаў", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Даход групы следства ацэньвае каля 450 тысяч рублёў. Паведамляецца, што абвінавачаныя яго цалкам кампенсавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.