Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Маямі
Заўзятары Арыны Сабаленка / x.com/WTA
Першая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Маямі. У паўфінале беларуская тэнісістка абыграла італьянку Жасмін Пааліні, сёмую ў рэйтынгу WTA — 6:2, 6:2.
Сабаленка ўпершыню згуляе ў фінале Miami Open. Яе саперніца — амерыканка Джэсіка Пегула, 4-я ракетка свету.