Арганізатар пратэстаў мінскіх медыкаў звольніўся
Віталь Агеенка сам напісаў заяву на звальненне, бо не хоча змагацца з ветракамі.
Нагадаем, сёлета ў студзені медыкі сталі абурацца ўмовамі працы і заробкамі. Зварот да кіраўніцтва, міністра і прэзідэнта напісалі спачатку работнікі мінскай "хуткай дапамогі". Потым калег падтрымалі супрацоўнікі "хуткай" Брэста, Гродна, Навагрудка. У канцы студзеня прэм'ер-міністр паабяцаў медыкам, што ўжо з красавіка іх заробак павялічыцца на 40%. Затым паведамілі, што з красавіка на 40% павялічаць аклад лекарам хуткай медыцынскай дапамогі і на 30% павялічаць тарыфную стаўку фельчарам, якіх на "хуткай" большасць.
Прыбаўка ў красавіку сапраўды была. Аднак, паведамляе партал tut.by, яна для фельчараў склала толькі 320 тысяч рублёў. Так, ініцыятар пратэстаў медыкаў Віталь Агеенка атрымаў на рукі 3 мільёны 746 тысяч рублёў.
Для параўнання, у 2013 годзе заробак фельчара Агеенкі складаў каля 2 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

На фота tut.by — разліковы лісток Віталя Агеенкі за красавік. Даплата падкрэсленая зялёным колерам