Апошні тыдзень лета будзе ў Беларусі халодным

Тэмпература паветра чакаецца на 2-3 градусы ніжэй за кліматычную норму. 25 жніўня слупкі тэрмометраў не перавысілі 14 градусаў. Дажджы працягнуцца і заўтра.

Як паведаміў тэлеканалу "Беларусь 1" Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у аўторак, сераду і чацвер на большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Начная тэмпература паветра складзе 6-13 градусаў, дзённая тэмпература плюс 14-19.

Надвор'е палепшыцца толькі ў пятніцу, аднак ненадоўга. У суботу і нядзелю надвор'е зноў пагоршыцца.

Фота — bymedia.net