Анамальна цёплая зіма: У Беларусі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

Анамальна цёплая зіма: У Беларусі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

Новыя тэмпературныя рэкорды дня былі ўсталяваныя 19 снежня ў трох абласных цэнтрах Беларусі. У Віцебску паветра прагрэлася да 7,8 градусаў цяпла, у Магілёве — да 8, у Гомелі — да 9,1. Раней у гэтых трох гарадах тэмпературны максімум для гэтай даты складаў +7 градусаў. Пры гэтым у Віцебску і ў Магілёве папярэднія рэкорды фіксаваліся ўсяго год таму.

У Мінску ўчора было 8,9 градуса цяпла і гэта меней за рэкорд 2014 года, калі ў гэты ж дзень было +9,1 градуса. Найцяплейшым месцам у краіне быў Брэст — 10,2 градуса. Тут рэкорднай тэмпературай было +14 градусаў 19 снежня 1989 года, перадае БелаПАН.

Адзначым, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор’е.

Фота з архіву