Амаль пятая частка беларускай эканомікі — у ценю

Строительный кран

Глабальная ценявая эканоміка па-ранейшаму штогод генеруе трыльёны долараў даходу / LookByMedia

Беларусь займае 64-е месца ў рэйтынгу краін свету па суадносінах ценявой эканомікі да ВУП з паказчыкам 18,3%, паведамляе выданне IbMedia са спасылкай на даклад Ernst & Young Global Shadow Economy Report 2025. Паводле вынікаў 2023 года, грашовая ацэнка ценявой эканомікі Беларусі склала 13,2 млрд долараў пры ВУП у 71,9 млрд.

Агульны аб’ём ценявой эканомікі ў свеце склаў 11,8% ВУП па дадзеных за 2023 год. Хаця вымераць нефармальную эканоміку складана, яна скарацілася з 17,7% сусветнага ВУП у 2000 годзе.

Ценнявая эканоміка ахоплівае неўлічваную і не абкладаемую падаткамі дзейнасць, што ўскладняе яе маніторынг з боку ўладаў. Яна штогод генеруе прыбытак за кошт злачыннай дзейнасці, нерэгістраваных транзакцый, нелегальнага бізнесу, гандлю наркотыкамі, вулічных гандляроў ці наяўных аперацый, што праводзяцца па-за бухгалтэрыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.