Пасля “Еўраопта” сілавікі прыйшлі і ў “Дабраном”

"Доброном"

ДФР працягвае “кашмарыць” бізнес у Беларусі / Скриншот Яндекс-карт

Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрусы ў офісе гандлёвай сеткі "Дабраном", паведамляе "Наша Ніва". Гэта другая па колькасці гандлёвых аб’ектаў рознічная сетка ў Беларусі — больш за 1000 крамаў пад брэндамі "Капеечка", "Маяк" і "Дабраном".

Ператрусы ў цэнтральным офісе, паводле папярэдняй інфармацыі, пачаліся 15 мая і працягваліся 16 мая. Пра затрыманне кіраўніцтва "Нашай Ніве" пакуль невядома.

“Дабраном” мае ўласныя лагістычныя службы, камерцыйны і аперацыйны блок, а таксама падраздзяленне ўласнага поўнага вытворчага цыклу. Там працуе больш за 14 тысяч чалавек.

"Дабраном" належыць "Мостра-груп", аптовай кампаніі бізнесмена Сяргея Ткачука. Паводле некаторых звестак, "Дабраном" да сваёй продажы ў 2018 годзе лічыўся звязаным з "Еўраоптам" праз кіпрскія кампаніі.

Нагадаем, што 15 мая ДФР прыйшоў у офіс "Еўраопта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.