Аляксандра Сасновіч не прайшла адбор на тэнісным турніры ў Цынцынаці
Аляксандра Сасновіч / Getty Images
Беларуска Аляксандра Сасновіч (№98 у рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў асноўную сетку тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці.
У паядынку другога адборачнага раўнда наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Францыі Варвары Грачовай (65) — 4:6, 3:6.
У асноўнай сетцы турніру Cincinnati Open з беларусак выступяць толькі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.