Аляксандр Лукашэнка даручыў аднавіць Тураўскі крыж (абноўлена)

Аляксандр Лукашэнка даручыў аднавіць Тураўскі крыж (абноўлена)

Аляксандр Лукашэнка даручыў аднавіць Тураўскі крыж. Пра гэта ён заявіў у пятніцу, 16 чэрвеня, падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка абмеркаваў гэтую тэму з кіраўніком Банка развіцця Сяргеем Румасам. “Я яму даў даручэнне, каб ён з нашымі дзяржаўнымі банкамі падключыўся да гэтага і аднавіў [Тураўскі крыж]”.

У 1962 годзе падчас археалагічных раскопак у Тураве знайшлі чатыры іконкі з выявамі святых, якія датуюцца XII стагоддзем. Мяркуецца, што на адной з іх — асветнік Кірыла Тураўскі. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што іконкі былі на прастольным крыжы Тураўскага епіскапальнага храма (на Тураўскім крыжы). Лукашэнка заявіў: “Гэтыя чатыры іконкі ў навукоўца, які іх знайшоў. Яны захаваліся. Мы гатовыя выкарыстоўваць іх на крыжы, які мы адновім у бліжэйшы час”. Па словах кіраўніка дзяржавы, Тураўскі крыж будзе адноўлены, як аднавілі крыж Еўфрасінні Полацкай.