Аляксандр Глеб пагадзіўся перайсці ў “Хапаэль”
34-гадовы паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб даў прынцыповую згоду на пераход у ізраільскі клуб “Хапаэль” з Беэр-Шэвы. Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ.
“Хапаэль” на сёння з’яўляецца лідарам чэмпіянату Ізраілю і мае 39 ачкоў пасля 17 матчаў.
Аляксандр Глеб за сваю кар’еру змяніў 11 футбольных клубаў, сярод якіх былі нямецкі “Штутгарт”, англійскі “Арсенал” і каталонская “Барселона”. БАТЭ быў яго першым клубам, куды ён прыйшоў пасля юніёрскай каманды “Дынама”. Ён гуляў за барысаўскі клуб ў 1999-2000 гадах, пасля чаго быў доўгі перыяд супрацоўніцтва з замежнымі камандамі.
У Барысаў футбаліст вярнуўся ў 2012 годзе і праз два гады перайшоў у турэцкі “Каньяспор”. Затым ён гуляў за турэцкі “Генчербірлігі”, з якім са скандалам развітаўся ў 2015 годзе. Пасля Глеб на паўгода вярнуўся ў БАТЭ. Ён тлумачыў гэта жаданнем згуляць у групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў, куды клуб здолеў прабіцца па выніках летніх кваліфікацыяў.
Фота: gazetaby.com