Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” шэсць гадзінаў трымалі ў міліцыі

Аднак сваякі і паплечнікі не змаглі сустрэць яго ля турмы. Яны меркавалі, што Вінярскі можа знаходзіцца ў Савецкім РУУС Мінска, аднак міліцыя гэта абвяргала. Як пазней высветлілася, пасля заканчэння 15-суткавага арышту яго сапраўды даставілі ў міліцыю, дзе пратрымалі каля 6 гадзінаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Юлію Сцяпанаву.

Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Яго затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча на шляху ва ўрочышча Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака, і даставілі ў Савецкі РУУС.

За некалькі дзён да затрымання Вінярскага выклікалі ў міліцыю, дзе прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджанні пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці, аднак актывіст адмовіўся гэта зрабіць.