Ахвярамі каранавіруса ў свеце сталі 4630 чалавек
Ахвярамі каранавіруса ў свеце сталі 4630 чалавек. Найбольш у Кітаі — 3056, у Італіі — 827 (за суткі там памерлі амаль 200 чалавек). Італьянскія ўлады ідуць на самыя радыкальныя меры, каб стрымаць распаўсюд каранавіруса. У краіне не закрыюцца толькі харчовыя крамы і аптэкі, а вось рэстараны, бары, цырульні, начныя клубы не будуць працаваць. Раней былі закрытыя навучальныя ўстановы.
Агульная колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 складае больш за 126 тысяч, з іх у Італіі — 12462. Як вядома, у Беларусі на ўчорашні дзень было 12 заражаных, з іх тры ачунялі і іх рыхтавалі да выпіскі з бальніцы.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла пандэмію COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.