Афрыканец прыйшоў у Беларусь па GPS-навігатары ў мабільным тэлефоне
Але спыняцца ён не збіраўся — уначы спрабаваў нелегальна прабрацца ў Літву.
Памежнікі затрымалі грамадзяніна Алжыра за 300 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы.
Высветлілася, што іншаземец атрымаў расійскую візу і прыбыў у Маскву з Алжыра на авіярэйсе. А затым з дапамогай інтэрнэту праклаў сабе нелегальны шлях. Пры сабе ў яго быў нацыянальны пашпарт, 2 тысячы еўра і асабістыя рэчы.
Парушальнік дзяржмяжы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Фота — bymedia.net